4 снежня 2025 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Сцепаніды Аляксееўны Сцепанюк (1935–2022), народнага майстра Рэспублікі Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Маларыцкага раёна
Сцепаніда Аляксееўна Сцепанюк нарадзілася 4 снежня 1935 г. на хутары паблізу в. Дарапеевічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час вайны па загаду немцаў сям’я пераехала ў Дарапеевічы. Маці добра ткала, ткацкія кросны зрабіў бацька. Бацькі выраблялі адзенне, рушнікі, пакрывалы, палавікі, прадавалі альбо мянялі на ежу — так выжывалі ў час вайны.
6 мая 2023 г. 0151 75 гадоў з дня нараджэння Юрыя Фёдаравіча Чэрнева (1948), мастака, майстра разьбы па дрэве
Юрый Фёдаравіч Чэрнеў нарадзіўся 6 мая 1948 г. у г. Брэсце. У дзяцінстве з сябрамі прыходзіў у Брэсцкую крэпасць, лазіў па руінах. З васьмі гадоў наведваў гурток выяўленчага мастацтва ў Доме піянераў. Кіраўніком гуртка быў выдатны мастак і педагог Міхаіл Сяргеевіч Талмачоў.
14 лістапада 2022 г. — 210 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма (1812–1891), беларускага паэта, каваля
Паўлюк (Павел Іосіфавіч) Багрым нарадзіўся 14 лістапада 1812 г. у в. Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і рамесніка.Пачатковую адукацыю атрымаў у Крошынскай рымска-каталіцкай парафіяльнай школе.З дзяцінства захапляўся мастацкай літаратурай, асабліва паэзіяй. Рана пазнаёміўся з творамі Гамера і Эзопа, якія ўразілі яго прыгажосцю вершаскладання і гуманізмам.
2 сакавіка 2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Станкевіча (1937–1999), паэта, майстра па вырабах з дрэва
Анатоль Іванавіч Станкевіч нарадзіўся 2 сакавіка 1937 г. у в. Жарабковічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Жыццё паэта складвалася не надта шчасліва. Ад цяжкай працы заўчасна памерла маці, Вера Іванаўна, а пры нямецкіх акупантах у 1942 г. загінуў і бацька, Іван Восіпавіч.